Вольная сцэна
Ёсьць такі тэатар у Менску -
Тэатар Беларускай Драматургіі "Вольная сцэна".
Тэатар быў заснаваны дзяржавай ў час разьвiцьця iдэяў Адраджэньня
на Беларусi ў 1991 годзе. Некалькi год запар ён быў ня проста тэатрам, а
тэатрам-лябараторыяй, дзе маладым i нiкому нeвядомым драматургам даваўся
шанец прадэманстраваць свае творчыя здольнасьцi на суд глядача.
З таго часу i па сённяшнi дзень на "Вольнай сцэне" ставiцца шмат
спектакляў, розных па жанрах i фiлязофii.
Сярод клясыкi: трагедыi
У. Шэксьпiра ("Рычард" i "Макбэт"), трагiфарс Б. Брэхта
("Узьлёт Артура Ўi, якi можна было спынiць"),Ж.- Б. Мальер ("Лекар
паняволi"), камедыя паводле твораў А. П. Чэхава
("Шампаньскага!").
У рэпертуары тэатра знаходзяцца таксама
пастаноўкi, якiя раскажуць пра старажытную Беларусь (Вялiкае Княства
Лiтоўскае), пра тую незабыўную даўнiну, адкуль пусьцiла каранi элiта
беларускай нацыi: гiстарычная драма "Барбара Радзiвiл" Р.
Баравiковай i сцэны з рыцарскiх часоў "Заложнiца каханьня" С.
Кавалёва.
Нечаканы ракурс асьветнiцкай дзейнасьцi
сусьветнавядомага беларускага першадрукара Францiшка Скарыны прапанавалi
шаноўнаму глядачу два маладыя аўтары: А. Адамчык i М. Клiмковiч у
камедыi "Вiта Брэвiс або Нагавiцы сьвятога Георгiя".
Не забываюцца на "Вольнай сцэне" i на праблемы сучаснай новай генерацыi.
Гульнi дарослых "Мiстэр Розыгрыш" Сяргея Кандрашова - яскравы
прыклад таго.
Адчуць на сабе сучасныя рэалii больш сталага
пакаленьня можна праз спектакль Алены Паповай "Разьвiтаньне з
Радзiмай" (прэм'ера адбылася ў сакавiку 1998 года).
Дзеткам, якiя прыдуць у тэатр разам з бацькамi каштуе паглядзець батлейку
паводле бiблейскiх гiсторыяў i сцэнаў з жыцьця беларусаў "Дзiця з
Батлеема".
Але самым "неўмiручым" на "Вольнай сцэне"
зь`яўляецца фолькжарт для ўсiх пакаленьняў У. Галубка i Л. Радкевiча
"Павалiўся нехта". Тэма, вядома ж, - Яе Вялiкасьць Каханьне...
Напрыканцы стагодзьдзя, у розных сфэрах нашага жыцьця даволi
часта ўздымаецца тэма Апакалiпсiсу. Пастаноўка паводле рамана знакамiтага
беларускага пiсьменьнiка Алеся Адамовiча "Апошняя пастараль"
распавядае, што адбудзецца на плянэце пасьля ядзернай катастрофы...
Гэты спектакль зразумеюць любыя нацыi: ўсе нешматлiкiя акцёрскiя рэплiкi ў
iм агучваюцца найбуйнейшымi мовамi Сьвету, а асноўная iнфармацыя падаецца
глядачу шляхам плястыкi i сьвятла.
Пасьля зьмены ўлады на
Беларусi ў 1994 годзе (сёньня наша краiна вельмi падобная на гiтлераўскую
Нямеччыну ў пачатку 30-ых гадоў), дзяржава павярнулася да тэатра
"адным месцам". I ў 1997 годзе "Вольную сцэну" нават хацелi выселiць
з памяшканьня па вулiцы Крапоткiна 44, дзе яна мясьцiлася. Дырэктар
тэатра Валеры Мазынскi быў пазбаўлены дырэктарскiх паўнамоцтваў, i
замест яго пастаўлены новы дырэктар. Гэтыя "напады" цяперашняй улады на
тэатр адбываюцца нездарма.
Cправа ў тым, што ў 1997 годзе, тады
яшчэ дырэктар i мастацкi кiраўнiк тэатра Валеры Мазынскi, паставiў
на "Вольнай сцэне" клясычны твор Бэртольта Брэхта "Узьлёт Артура Ўi, якi
можна было спынiць". Прэмь`ера прымяркоўвалася да адкрыцьця чарговага
Кангрэса беларусаў Сьвету, на якi ў Менск зь`ехалiся этнiчныя беларусы з
розных куткоў плянэты.Але дзяржаўныя чыноўнiкi, якiя пажадалi праглядзець
сьпектакль напярэдаднi, гуляць яго переад Кангрэсам не дазволiлi, заявiўшы,
што ён - "сыры".
"Сырасьцю", на думку акцёраў i рэжысёра, былi:
вялiкая колькасьць палiцыянтаў са шчытамi i гумовымi палкамi, што бiлi
людзей на вулiцы, а таксама галоўны герой - малапiсьменны i ўсiмi "абiжаны"
гангстэр Артур Ўi i ягонае атачэньне, якiя падманам i здрадай захапiлi ўладу
ў краiне (у пастановачным кантэксьце - горад Чыкага), iнсталявалi дыктатуру.
Вынiкам такой палiтыкi стала панаваньне "жалезнай рукi",
нецярпiмасьць i непрыняцьце iншадумцаў. Артур Ўi нават пяе: "Толькi жалезнай
рукой краiну магчыма трымаць..."
Насельнiцтва, якое супрацьстаяла
гангстэру, было паасобку вынiшчана, рэдактар газэты, што пiсала праўду пра
Артура Ўi - забiты, судовая ўлада - падпарадкаваная дыктатару.
На працоўных людзей ("чэрнь") Артур Ўi крычыць: "Калi ты -
рабочы, то рабi, i ня суйся куды ня трэба. А калi - страйкуеш, не працуеш,
то ты - больш не рабочы,i я зьвяду з табой рахункі..."
Усе "набалелыя" i "гiстарычныя" пытаньнi вырашалiся шляхам
"усеагульных" рэфэрэндумаў, дзе тыя, хто супраць, альбо ўстрымалiся, -
хутка пазбаўлялiся жыцьця.
Але Артуру Ўi i гэтага ўжо мала.
Падпарадкаваўшы Чыкага, трэба было "пашырацца". I дыктатар падпарадкоўвае
"жалезнай рукой" вялiкую Цыцэрыю.
У вынiку, сумны фiнал: два
замбаваныя натоўпы па краях сцэны з бледнымi тварамi i ў аднолькавых шэрых
адзеньнях квола рухаюцца пад "акампанэмэнт" стрэлаў зь пiсталета. Кожны
стрэл, як удар пугай, - надае натоўпу новы накiрунак руху...
Твор, напiсаны Брэхтам
пра фашыстоўскую Нямеччыну, атрымаўся вельмi актуальным для
Беларусi напрыканцы 20-га стагоддзя: людзей на вулiцах зьбiвае мiлiцыя,
нязгодныя з прыярытэтамi ўлады кiдаюцца ў турмы, зачыняюцца незалежныя
Mass-media, нацыянальныя i прыватныя навучальныя ўстановы, усе галiны
ўлады сканцэнтравалiся ў руках аднаго чалавека, - усё гэта ў свой час
выдатна апiсаў Бертольт Брэхт.
...Тэатар сёньня працуе ў тым
самым будынку, якi, на жаль, больш яму не належыць...
"Вольная сцэна" добра вядомая ў такiх краiнах Эўропы, як
Шатляндыя i Польшча, дзе яна неаднойчы i зь посьпехам гастралявала.
Новы сэзон на "Вольнай сцэне"
распачаўся ў кастрычнiку (october) 1998 года.
Шаноўным глядачам
прапануюцца для прагляду наступныя спектаклі:
- "Павалiўся нехта"
(фольк-жарт);
- "Рычард"
(шэксьпiраўская трагедыя);
- "Барбара Радзiвiл"
(гiстарычная драма);
- "Бот і яго шкарпэтка"
(фарс-абсурд);
- "Лекар паняволi"
(эклектычная камедыя);
- "Узьлёт Артура Ўi, якi можна было спынiць"
(трагiфарс);
- "Разьвiтаньне з Радзiмай"
(драма);
- "Мiстэр Розыгрыш"
(гульнi дарослых);
- "Апошняя пастараль"
(фантастычны трылер-клiп);
- "Дзiця з Батлеема"
(бiблейская гiсторыя);
Рэпертуар тэатра на кожны месяц, а таксама цiкавыя
навіны пра iншыя iмпрэзы, якiя будуць адбывацца на "Вольнай сцэне" (выставы
мастакоў i дызайнераў ў фае тэатра - ужо традыцыя), вы можаце пабачыць на
старонках "Рэпертуар на..." i
"Куралес", якiя я абяцаю аднаўляць як мага
часьцей.