Дуда, лютня ды бубен.

Музыка i словы А.Кiшкiна

Сёньня тут траве расьцi,
Сёньня тут яна шумiць.
Сьпелы яблык не знайсьцi,
Калi раптам упусьцiць!
Нам пяюць вятры,
Ды траскоча лубiн,
Як тут жылi мае сябры -
Дуда, лютня ды бубен.

Сустракала нас сьвятло
Там за вёскай, ля царквы.
А у нас вогнiшча было
Ды кiлiм густой травы.
Толькi брэх сабак
Быў чуваць за мiлю!
А мы былi ўсе адзетыя так -
У вёску нас на парог не пусьцiлi!

Але ж вечар быў якi,
Як скакала пад дуду
Вёска ўся! У бубен бiў
Дзяк у шапцы набакiр.
Пахлi верасам
Рукi маёй мiлай.
Тае начы толькi ветрык спаў,
А птушкi нам пляскалi ў крылы.

Ранiцою вецер нёс
Попел вогнiшча таго.
У дарогу клiкаў лёс,
I нам не змагчы яго.
Брэх чуваць сабак,
Днi зьмяняюць ночы,
Бубен, лютня i дуда
Пыльнай дарогай крочаць.

Змагар Адась

Музыка З.Сiдаровiча, А.Кiшкiна;
Словы З.Сiдаровiча


У лесе жыў, хто ўсiх змагаў,
На ймя - Змагар Адась.
Пабачыць неяк пажадаў
Яго Вялiкi Князь.
I вось пад бразгат ланцугоў
На роў спусьцiлi мост.
I ваяводу да лясоў
Ад замку конь панёс.

А ў лесе нашым -
будзь здароў! -
Ня гэтман гаспадар.
Як га, ўзьнiк тузiн малайцоў
I першы зь iх - Змагар.
"Гэй, ваявода, толькi крок -
I галава ўжо з плеч!
Выдатны кожны тут стралок,
I востры кожны меч."

Лi-лi-лi-лу-ла-га!
Лi-лi-лi-лу-ла-га!
Лi-лi-лi-лу-ла-га!

Зьлякаўся гэтман як карась
Ды толькi прашаптаў:
"Табе зьявiцца ў замак Князь
Сягоньня загадаў".
У адказ на словы гэтыя
Раздаўся гучны сьмех:
"Багатыроў рабую я,
Тады й князеў ня грэх!"
"Ну што, хлапцы, ўжо трэба нам
Угору рэй узьняць,
Ды ў замак рушыць, ну а там
Багата рабаваць!
Ты, ваявода, едзь назад,
Тады праз пэўны час
Зьбярэм вясёлы мы атрад.
Скажы - рыхтуйся, князь!"

Лi-лi-лi-лу-ла-га!
Лi-лi-лi-лу-ла-га!
Лi-лi-лi-лу-ла-га!

Саколе

Музыка А.Кiшкiна;
Cловы З.Сiдаровiча


Вой,ляцi,саколе, у чыстое поле
У чыстое поле, дзе пануе воля!
Вой, дзядзьку, ня доля мне ляцець у поле
Полечка нячыста, ў полi крумкачыста.
Сьмерцi тое поле, бойкi велiкое,
Сечы з маскалямi, чорнымi палкамi.
Сьпяць на iм жаўнеры, хлопцы-касiнеры.
Ветрык iм шапоча, затуляе вочы.
Вой, ня трэба, птушка, iх трывожыць душы,
Як ляцiць шкадоба i дуды жалоба.
Пайду я, саколе, крыж пастаўлю ў полi.
Крыж каля дарогi - нашай перамогi.

Грай, дудар!

Музыка i словы З.Сiдаровiча

Сеча, сеча, бой крывавы,
А пасьля чакае слава.
З намi Бог, бо з намi праўда -
Грай, дудар, туiдл-дам.
Над харугвай вецер дужы,
Непахiсны лад харужы.
Слухай, вораг, песьню бою,
Грай, дудар, туiдл-дам.

Хлопцы б'юцца як малойцы,
А мне шчэ з дудою у бойцы
Клопатаў гарою -
Цiкуй за сьпiну,
Каб не прабiлi.
I так багата
Яна ў латках.

Паналез да нас чужынец,
Вось дуда цябе i спынiць.
Ды ёй хлопцы дапамогуць.
Грай, дудар, туiдл-дам.
Ты спазнаў у сечы рады,
Паспытай цяпер гарматы.
Хай яны дуду заглушаць -
Грай, дудар, туiдл-дам!
Толькi да вясёлай бойкi
Будзе тут далёка.
Бачыць маё вока
Ды чуюць вушы,
Як стогнуць душы,
Як адлятаюць...
Я сьпеў мяняю!
Закаваны ў панцыр плечы,
Мазалi гараць пад мечам,
Зьбiты на сядле азадак.
Грай, дудар, туiдл-дам.
Там, дзе змога - перамога,
Там, дзе песьня - шанцу многа.
Ды спакой мудрэй за бойку!
Грай, дудар, туiдл-дам.
Грай, дудар, туiдл-дам,
Грай, дудар, туiдл-дам!

А дзе ж тыя ваяры?

Народная мэлёдыя;
Cловы З.Сiдаровiча


А дзе ж тыя ваяры, што са мной хадзiлi ў Крым?
Гэй, гэй, гэй, во-ха-ха, што са мной хадзiлi ў Крым?
А дзе ж тыя iх мячы, што з пляча ўмелi сячы?
Гэй, гэй, гэй, во-ха-ха, што з пляча ўмелi сячы?
Не адседзецца нiдзе, зноў чужынец к нам iдзе.
Гэй, гэй, гэй, во-ха-ха, зноў чужынец к нам iдзе.
Лукi гнуцца ды ў дугу, дадуць рады ворагу.
Гэй, гэй, гэй, во-ха-ха, дадуць рады ворагу.
Конi капытамi б'юць, ваяроў ды панясуць.
Гэй, гэй, гэй, во-ха-ха, ваяроў ды панясуць.
Будзе, будзе зноў бiтва, будзе вольнаю Лiтва!
Гэй, гэй, гэй, во-ха-ха, будзе вольнаю Лiтва!
А як скончым ваяваць - будзем пiцi ды гуляць.
Гэй, гэй, гэй, во-ха-ха, будзем пiцi ды гуляць.

Гудзе ў людзе

Музыка i словы З.Сiдаровiча

Гудзе ў людзе,
Кат мяне бiць будзе,
Кажуць, да званьня.
Густа, пуста,
А вось мне дык тлуста,
Як стрываю я?
Эх, хто б мне даў цяпер каня?!

Нашым, вашым
На такiм кiрмашы
Хлебам будзе соль.
Вухам, духам,
Мужнасьцю i брухам
Мне сустрэцi боль.
Эх, хто б мне даў цяпер пiстоль?

Нехта можа
Гэта ўсё i зможа,
Аж я не зь нябёс.
Душаць сокi,
А я ў лес наўцёкi,
Ды як чорт панёс.
Мне лёсам лес, мне лесам лёс.

З той часiны
Елкi ды хваiны -
Вось мая сям'я,
Дужа сьпiна
Й цяжкая дубiна
На плячы мая.
Вось гэтак стаў вясёлым я.

Не кiвай галавой

Музыка А.Кiшкiна, З.Сiдаровiча, I.Войнiча;
Cловы З.Сiдаровiча, А.Кiшкiна


Не кiвай галавой,
Што пакрыла iржа панцыр мой.
Стомлены шчыт прытулiць да сьцяны
У хаце тваёй дай герою гаротнай вайны.

Вочы твае агня гарачэй,
Дазволь пагрэцца пасьля сьцюдзёных начэй.
Вусны твае поўны сокам вясны,
Дазволь жа напiцца пасьля стогадовай вайны.

Шчыт ля сьценкi прыцiх,
Пiў я соладка з вуснаў тваiх.
Дай, хмель, у галаву,
Сьцеле пасьцель тая мне, каго любай заву.

Недалёка да сьвiтаньня

Музыка i словы З.Сiдаровiча

Недалёка да сьвiтаньня,
Толькi не заснуць цяпер.
Ах, прадмет маiх ўздыханьняў,
Дай дабранач ты майму сэрцу.

Дужа лёгкая выснова -
Я самотны на бяду.
Ах, ляцеце вы, мае словы,
Да вакна, дзе ўсе мае думкi.

Песьня вартавога ратнiка

Муз. i словы I.Войнiча

Мне на вежы вартавой
Места ноччу сьцерагчы.
Месяц, разам будзь са мной,
Ты сьвятлом начны спакой
Дапаможаш зьберагчы.

Ноч маўклiвая лягла,
Места бесклапотна сьпiць,
Апусьцiлася iмгла,
У вокнах не вiдаць сьвятла,
Толькi вунь адно гарыць.

За вакном чакае там
Мяне любая ў цiшы.
Месяц, серабрысты пан,
Ты гадзiнку места сам
За мяне пасьцеражы.

Анёл

Музыка i словы З.Сiдаровiча

Яна была жыццём мне,
Я кахаў.
Бог так упадабаў яе,
Што забраў.

Але ж ён забыўся, што
Узяў маё жыцьцё.
I таму адсюль пайшоў
Я за ёй.

Там, дзе адвечны ёсьць дзень,
Разам зь ёй
Сталi сутнасьцю цяпер
Мы адной.
I мы цяпер - анёл.

Краiна талераў

Музыка i словы З.Сiдаровiча

Iдзем у далячынь,
Кiёчак на плячы.
А што наперадзе, а што
наперадзе, а што наперадзе?
Глядзiм вакол мяне,
Глядзiм таксама вакол цябе -
Краiна верасу, краiна
верасу, краiна верасу!
Гэй, любата, знайшоў я талер на дарозе!
Канец яму, шукай карчму, мо адпачнем.

Карчомка за сьпiной
I два кiлiшкi ў ёй
Ня дужа танныя.
Ня дужа танныя.
Мы зьвесялелi ўраз,
I гэтак добра, што ёсьць у нас
Краiна талераў.
Краiна талераў.
Краiна талераў.

Годзе ваявацi!

Музыка З.Сiдаровiча, А.Кiшкiна;
Словы З.Сiдаровiча


Годзе ваявацi,
Гэй, жаўнер!
Жджэ радзiна ў хаце,
Дзе ты цяпер?
Пыл дарог, будзь здароў,
Пыл дарог, будзь здароў!

Узгадай ранейшы
Грэх, рука.
Куды карацейшы
Шлях да шынка.
А ў палях доўгi шлях,
А ў палях доўгi шлях!

Сьвецiць нам, бы сонца,
Шклянкi дно.
Гэй, жаўнер, на донцы
Пэўна вiдно:
Сумна мне на вайне,
Сумна мне на вайне!

Ясна панна мая

Музыка i словы З.Сiдаровiча

Ясна панна мая, сонцу час прачынацца,
Ды ня ведаю я, як з табой мне растацца
Ява быццам у сьне, маё сэрца кахае
I на крылах iмкне да цябе, дарагая.

Горы рассыплюцца ў порах,
Сонца пакрыецца чорным,
Зоры сарвуцца зь нябёсаў,
Буду я голы ды босы,
Зьнiкнуць гады як хвiлiны,
Рознае стане адзiным,
Золатам зробiцца сьмецце,
Усё памяняецца ў сьвеце -
Толькi не зьнiкае,
Будзе ў сэрцы гэта песьня.
Наша зорка зноў зазьзяе,
Наша сонца ўваскрэсьне!

Тры жалуды

Музыка I.Войнiча, А.Кішкіна, З.Сiдаровiча;
Словы З.Сiдаровiча


Тры жалуды на цабэрак -
Будзе смак не бядак.
Доўгi цэбараў шэраг
Я абыходжу вось так.
Горкiм будзе пiтво, будзе пiтво.
Будзе пiтво, будзе пiтво.

Хай паказыча нам горла
Каралеўскi напой,
Хай давядзе, што ня ўмёрла
Наша справа з табой,
Весялей, браце мой,
Гэй, браце мой.

Сёньня жыцьцё аздабляе
Жолуд, горкi як дым.
Ды ўжо напой, як стрываем,
Зробiм на мёдзе адным!
Толькi дзе гэты мёд,
Дзе гэты мёд?

Покуль вандруе па жылах
Нестамлёная кроў,
Покуль старое па сiлах -
Жыцьме цэх вiнароў!
Жыцьме сiла вякоў,
Сiла вякоў.

Back Home